Дзяліць ці не дзяліць? – вось у чым пытанне.

Катэгорыя: 

Праходзіць міжсезонне, чыноўнікі працягваюць дыскусіі наконт формулы правядзення чэмпіянату 2014. Нядаўна, дарэчы, стала вядома, што канчатковае рашэнне будзе прынята ў канцы студзеня - пачатку лютага 2014 года. Пакуль жа нічога не вядома. Хтосьці шалёна абараняе цяперашнюю формулу правядзення спаборніцтваў, прыводзячы даволі невыразныя аргументы, хтосьці лічыць, што неабходна павялічыць колькасць каманд у вышэйшай лізе да 16 і гуляць у два кругі, хтосьці кажа, што справа зусім не ў формуле, а кагось ад усіх гэтых абмеркаванняў ўжо цягне ванітаваць.

 

Тым часам, мы вырашылі апытаць людзей, непасрэдна датычных да ўдзелу «Славіі» у чэмпіянаце Беларусі 2013, з мэтай даведацца іх меркаванне аб «шасцёрачнай» сістэме.

 

Ігар Цыкала, трэнер:

Я падзяляю агульнае меркаванне з нагоды падзелу на «шасцёркі». Мне здаецца, што старая сістэма правядзення чэмпіянату была ўсё ж такі лепш. На другім этапе чэмпіянату аказалася, што развіццё падзей у другой “шасцёрцы” амаль не асвятлялася ў прэсе, ды і цікавасць гледачоў ўпала. Было такое адчуванне, што як быццам не ўдзельнічаем у чэмпіянаце, а гуляем проста для сябе. Гэта значыць, для непасрэдных удзельнікаў чэмпіянату цяперашняя формула чэмпіянату апынулася значна горш за старую.

 

Ды і па спартыўным прынцыпе падзел на “шасцёркі” неяк не асабліва спадабалаўся. Усё ж такі значна цікавей гуляць з моцнымі супернікамі. А паглядзеўшы па наведвальнасць на другім этапе чэмпіянату, можна сказаць, што і заўзятарам падзел каманд на “шасцёркі” не вельмі спадабаўся.

 

 

Вячаслаў Шэўчык, галоўны трэнер дубля:

Гэты падзел на «шасцёркі» ні да чаго талковага не прывёў. Трэба праводзіць нармальны чэмпіянат у 2 кругі, без усялякіх фокусаў. Таму што ў гэтым годзе атрымалася, што калі гульні ў першай «шасцёрцы» мелі яшчэ хоць нейкі мінімальны сэнс, то ў другой шасцёрцы толькі вызначалася каманда, якая пакіне вышэйшую лігу. Больш сэнсу ў гэтых гульнях не было.

 

Ды і цікавасць гледачоў, за якую яны там увесь час выступаюць, да такога чэмпіянату адназначна ўпала. Бо гульні-та нецікавыя, без запалу. Таму я лічу, што трэба праводзіць чэмпіянат у 2 кругі. Калі зараз 16 каманд - гэта шмат, то 14 - цалкам дастаткова. 2 кругі чэмпіянату, плюс кубкавыя гульні - у раёне 30 матчаў за сезон будзе атрымлівацца.

 

Аляксандр Акуленка, дыктар на стадыёне «Юнацтва»:

З аднаго боку, падзел на “шасцёркі” сябе апраўдаў, з другога - не. Узяць, да прыкладу, наведвальнасць. Калі на матчы ў першай «шасцёрцы» народ яшчэ неяк хадзіў, то сітуацыю ў другой ўсе бачылі самі. Хоць і з першай-та справы ідуць не так весела. Вось быў я на гульні Гомеля супраць «Шахцёра». Па пратаколе на трыбунах было 1200 чалавек. Але я-та бачыў, што там ад сілы было чалавек 800. У нас таксама сітуацыя - 300, 500 гледачоў... А так народ прыходзіў бы на матчы супраць БАТЭ і Дынама (усё ж такі на лідэраў людзям глядзець цікавей).

 

Таму мне здаецца, што ўсё ж такі лепш было, калі гулялі ў 3 кругі. Ды і як гуляць, напрыклад, той жа «Белшыне», якая апынулася ў другой «шасцёрцы». Яны па выніку набралі ачкоў ледзь не як у трэцяга месца, а засталіся ўсё роўна на сёмым. З такой пазіцыі цяперашняя формула правядзення чэмпіянату сябе не апраўдала. Хоць і ў ніжняй частцы турнірнай табліцы ўсё ж назіралася заруба за захаванне вышэйшалігавай прапіскі. Такія гульні за выжыванне, у прынцыпе, цікавыя. Але ў той жа час, цікава, калі аўтсайдэр пад канец чэмпіянату можа ляснуць дзвярыма: сабрацца на гульню з лідэрам і паказаць футбол! Так што, мне ўсё-такі больш імпануе сістэма розыгрышу чэмпіянату ў 3 кругі.