Дзяніс Трапашка правядзе сезон 2015 у "Славіі"

Катэгорыя: 

Нападаючы Дзяніс ТРАПАШКА правядзе сезон 2015 ў мазырскай «Славіі» на правах арэнды. Такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што пры цяперашнім узроўні канкурэнцыі ў атакуючай лініі аўтазаводцаў футбаліст будзе атрымліваць занадта мала гульнявога часу, неабходнага яму для прафесійнага росту. Па ўмовах арэнднага пагаднення, Дзяніс ТРАПАШКА не зможа прымаць удзелу ў матчах чэмпіянату, у якіх «Тарпеда-БелАЗ» будзе гуляць са «Славіяй».