Першы пайшоў!

Катэгорыя: 

Сёння мазырская «Славія» адправілася на першы перадсезонны збор у Тамашоўку, што ў Берасцейскай вобласці. Там каманда прабудзе да канца месяца, пасля чаго атрымае некалькі выходных. Затым заняткі перанясуцца ў сталіцу краіны - у Мінску каманда будзе працаваць у аднаразовым рэжыме.
 
А 7 лютага адбудзецца спарынг з ФК «Мінск», які пачнецца ў 13.00 на штучным полі КФП «Мінск». З 12 па 14 лютага «Славія» прыме ўдзел у традыцыйным перадсезонным турніры ў горадзе Берасце. Далей плануецца збор у Пінску з 17 па 28 лютага.
 
На дадзены момант ужо існуе папярэдняя дамоўленасць пра выступ за «Славію» з наступнымі футбалістамі, якія адправіліся на збор з камандай:
 
Брамнікі:
Уладзімір Гаеў
Мікалай Раманюк
Яўген Іваненка
Вячаслаў Камінскі
 
Абаронцы:
Яўген Мінянкоў
Павел Грачышка
Іван Васілёнак
Дзмітрый Харытончык
Васіль Канапацкі
Арцём Шут
Сяргей Мельнік
 
Паўабаронцы:
Алег Страхановіч
Аляксандр Кобец
Аляксандр Раеўскі
Сяргей Шчагрыковіч
Максім Паўлавец
Аляксандр Катляроў
Яраслаў Шкурко
Арцём Кіслы
Вадзім Бацяноўскі
 
Нападаючыя:
Дзмітрый Герман
Андрэй Варанкоў
 
Таксама на праглядзе знаходзяцца наступныя футбалісты:
Сяргей Ціханоўскі, апорны паўабаронца
Міхаіл Калядка, паўабаронца
Аляксей Пятроў, нападаючы
Артур Слабашэвіч, паўабаронца
Раман Кузаўкін, паўабаронца (Расія)
Якаў Апхазава, нападаючы (Грузія)
Кірыл Аканін, паўабаронца (Расія)