Сустрэча з заўзятарамі 17 красавіка

Катэгорыя: 

Паважаныя заўзятары і аматары футбола!

 

Перад пачаткам сезону, па ўжо існуючай традыцыі мы даем ўсім мазырчукам магчымасць асабіста сустрэцца з галоўнымі дзеючымі асобамі з трэнерскага штаба і кіраўніцтва нашага футбольнага клуба «Славія».

 

17 красавіка 2014 года, прыйшоўшы ў 19.30 у малую залу палаца культуры МНПЗ, вы зможаце ўжывую пагутарыць з людзьмі, непасрэдна занятымі ў стварэнні і развіцці таго, што называецца мазырскім футболам. Сустрэча з заўзятарамі будзе праходзіць у мяшаным фармаце. Пачнецца яна са справаздачы кіраўніцтва клуба аб праведзенай працы, а таксама аповедзе пра планы на будучыню і ўсе новаўвядзенні, якія чакаюць заўзятараў «Славіі» у наступным сезоне. Далей будзе адбывацца дыялог: вы зможаце задаць усе пытанні, якія вас цікавяць, а таксама тычацца ўсіх аспектаў дзейнасці клуба ўвогуле і гульні каманды ў прыватнасці. Таксама вы атрымаеце магчымасць выказаць ўсе заўвагі і прапановы па працы адміністрацыі клуба. І, дарэчы, на сустрэчы з заўзятарамі можна таксама будзе набыць абанементы на сезон 2014.

 

Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца вельмі важным як для «Славіі», так і для яе прыхільнікаў. Мы вельмі спадзяемся на канструктыўную і плённую камунікацыю з вамі, таму чакаем вас з нецярпеннем.

 

P. S. Просім прабачэння за позняе інфармаванне вас аб дадзенай падзеі і спадзяемся на ваша разуменне. Дзякуй вам вялікі.