Адціскайся ці будзь анучай!

Катэгорыя: 

23 лютага - у Дзень абаронцы Айчыны, ФК «Славія» падтрымаў міжнародную эстафету «Адціскайся ці будзь анучай». Сутнасць заключаецца ў тым, каб адціснуцца 30 разоў, выкласці запіс у сеціва і перадаць эстафету тром іншым удзельнікам, якія на працягу 24 гадзін павінны будуць зрабіць тое ж самае ці будуць правамерна названыя «анучамі». Гэтая спартыўная эстафета ўжо на ўсю моц ідзе ў Расіі і Латвіі, а цяпер мы вырашылі даць ёй старт і ў Беларусі! Асобна вялікі дзякуй кажам Аляксею Маладому, які і падаў нам гэтую ідэю.

 

 

 

ФК «Славія» віншуе ўсіх сваіх заўзятараў і аматараў футбола з Днём абаронцы Айчыны, зычыць ўсім моцнага здароўя і магутнай сілы духу! У той жа час мы перадаем эстафету адразу ўсім беларускім футбольным клубам, а таксама нашым актыўным заўзятарам і фанатам. Выкладвайце запісы сваіх 30 адцісканняў у Інтэрнэт, на свае старонкі ў сацыяльных сетках, перадавайце эстафету сваім сябрам. Падключым да гэтага здаровага мерапрыемства ўсю Беларусь!

 

Будзьце мужыкамі і падтрымлівайце сваю мясцовую каманду!