29 тур "Днепр" Могилёв 6-0 "Славия" Мозырь

29 тур
6-0
"Дняпро" Магiлёу
"Славiя" Мазыр
Дата правядзення матча: 
04/11/2013
Месца правядзення матча: 
у гасцях

Пераможнае шэсце мазырскіх дублёраў па другой "шасцёрцы" было перапынена ў Магілёве, ды прытым як! У складзе гаспадарскага дубля са старту выйшлі такія гульцы як Уладзімір Юрчанка і Сідзібе Мадзібо. Атрымалася, што наяўнасць такіх майстроў не магла не адбіцца на ходзе супрацьстаяння. Першы мяч заляцеў у вароты гасцей ужо на 25 секундзе (! ) сустрэчы. Пасля гэтага магілёўцы толькі ўзмацнілі навал, і да 30 хвіліны гульні давялі сваю перавагу да непрыстойных 4 : 0. У прынцыпе, зыход матчу да таго моманту ўжо быў вырашаны.

Хоць моманты меліся і ў нашых хлопцаў, але, мабыць, псіхалагічны момант зрабіў сваю справу, і хлопцы проста не маглі рэалізаваць свае магчымасці. Былі і выхады 1 у 1, але ... Хоць і ў агульным гульня, асабліва спачатку, ішла на даволі высокіх хуткасцях, каманды паказалі даволі змястоўны футбол. У той жа час магілёўцы ўсё-такі ўзялі выканаўчым майстэрствам: калі і было ў дружыны з берагоў Дняпра 8 верных момантаў, то 6 з іх было рэалізавана. Пабольш упэўненасці дублёрам "Славіі" - і лік быў бы як мінімум не такім буйным. Будзем спадзявацца, што падобная ўструска верне нашых дублёраў у патрэбную каляіну, і яны здолеюць завяршыць сезон на мажорнай ноце і найвышэйшай пазіцыі ў другой частцы турнірнай табліцы.

Галы: 
Замены ў Славіі: 
Папярэджання: 
Выдалення: