Каментары трэнераў пасля матча ў Смаргоні

Юрый Пунтус і Павел Бацюга пракаментавалі матч паміж ФК "Смаргонь" і мазырскай "Славіяй" (0:1).

 

Каментар Юрыя Пунтуса:

 

- Вы ж самі бачыце: гэта першая ліга і тут проста так нікога не абыграць. Што тычыцца першага тайма, то калі б каманда згуляла так, як я планаваў, то мы маглі б забіваць галы і на парадак спрасціць сабе другі тайм. Але мы не ўключылі тыя хуткасці, якімі сёння валодаем. Менавіта ў магутнасці і хуткасцях, а не ў вопыце, наша сіла канкрэтна супраць «Смаргоні». Супернік па вопыце нас пераўзыходзіць: у іх амаль усе гулялі ў вышэйшай лізе. Але так як у хуткасці мы іх не пераўзышлі, гульня была, што называецца, fifty-fifty. Абедзве каманды стварылі па паўтары-два моманты. У другім тайме ўжо былі арэлі. Мы ўключылі хуткасці, але супернік не саступіў у іх. Асабліва вылучу Валодзю Гаева - ён галоўны, у добрым сэнсе слова, віноўнік гэтай перамогі. Гэтая гульня была да гала, таму забі "Смаргонь" першай ... А так Лапцеў забіў пасля класічнага штрафнога і прынёс вельмі прыемную і патрэбную перамогу нашай камандзе, таму што ў іншых матчах на выездзе мы былі мацней па гульні, але не маглі выйграць, а сёння вырвалі тры ачкі ў роўнай барацьбе.

 

Поўны тэкст каментароў чытайце тут.