13 тур Хімік 0:2 "Славiя" Мазыр

13 тур
0:2
Хімік
"Славiя" Мазыр
Дата правядзення матча: 
05/07/2014
Час: 
16.00
Месца правядзення матча: 
у гасцях
Стадыён: 
Бумажник
Колькасць гледачоў: 
1500

Што трэба ведаць пра матч супраць “Хіміка”

 

Працяг традыцыі перамагаць моцных сапернікаў

У суботу «Славія» ў чарговы раз пацвердзіла, што ўмее перамагаць моцных супернікаў. Нават на выездзе. Што цікава - мазырская дружына ў матчах з прадстаўнікамі верхняй паловы табліцы губляла ачкі толькі аднойчы, згуляўшы ўнічыю з «Віцебскам». Пасля бляклай гульні супраць «Бярозы-2010», што шчыльна акапалася ля зоны вылету, некаторыя скептычна глядзелі на магчымасць атрымання мазыранамі трох ачкоў у супрацьстаянні з «Хімікам», аднак гэтыя здагадкі апынуліся цалкам абвергнутымі гульнёй падначаленых Юрыя Пунтуса. Такое адчуванне, што галоўнакамандуючы «Славіі» умее мабілізаваць усе ўнутраныя рэзервы ў сваіх гульцаў на сустрэчы супраць самых важных супернікаў. І матч з «Хімікам» - яшчэ адно таму пацвярджэнне: і па выніку, і па гульні госці апынуліся мацней прымаючага боку.

 

Пасля 13 тура «Славія» размясцілася на 3 месцы, адстаючы ад лідэраў, «Граніту» і «Рэчыцы-2014», усяго на адно ачко. А ў спіну мазырчукам дыхае акрыяўшая «Гарадзея», якую аддзяляе ад палешукоў толькі два балы.

 

Жудаснае поле

Пасля матчу Юрый Пунтус адзначыў, што да яго і раней даходзілі чуткі аб дрэнным стане газона на стадыёне з феерычнай назвай «Папернік», аднак рэальнасць перасягнула ўсе чаканні. Калі перад матчам выходзіш патаптацца па паляне, то разумееш, што гэта бяда. Зусім. Відаць, што нават фішкі, пастаўленыя для размінкі гульцаў, стаяць крыва - купіна на купіне. А асабліва парадавала пара пясочніц у варатарскіх. Дарэчы, у адну з іх у другім тайме пабег гуляць нейкі малы, аднак яго планам не было наканавана спраўдзіцца - яго своечасова нагнаў і вынес з поля бацька. У першым жа тайме на паляне апынуўся мясцовы каток, які спачатку жвава насіўся ў ваколіцах гаспадарскай штрафной, а потым не хацеў сыходзіць - Яўген Кудашоў сабраўся была яго вынесці, аднак Мурзік давацца ў рукі таксама не гарэў жаданнем, таму сам уцёк за межы поля.

 

Цудоўная гульня Германа

Левы крайні форвард мазырчукоў правёў пакуль што свой ​​лепшы матч у сезоне. Галявая перада і зароблены пенальці - вынік яго актыўнасці. І гэта не лічыўшы кучы момантаў, якія Дзмітрый стварыў для сваіх партнёраў. Такое адчуванне, што Герман не заўважаў намаганняў флангавых гульцаў суперніка, раз за разам апыняючыся ў варожай штрафной. Адзін з такіх паходаў пад заслону першага тайма завяршыўся прастрэлам з левага фланга, які ўдала замкнуў Катляроў. А другі - тым, што на 64 хвіліне сустрэчы абаронцам прыйшлося фаліць у сваёй штрафной - арбітр паказаў на кропку. Раеўскі зноў быў дакладны.

 

 

Зноў праблемы з рэалізацыяй

У чарговы раз мазырчукі арганізоўваюць вялікую колькасць галявых момантаў, аднак нячаста могуць імі скарыстацца. У прынцыпе, пытанне аб пераможцы ў дадзенай сустрэчы магло быць знятым яшчэ ў першым тайме: аднак пасля ўдару Страхановіча мяч трапіў у штангу, а Лапцеў не змог разабрацца ў штрафной пасля пранікальнай перадачы. У другім тайме зноў падобная карціна. Мабыць, усё ж, адбіваецца маладосць атакуючай брыгады мазырчукоў. Добра, калі ўжо ёсць галявы зачын, і матчы сканчаюцца перамогай. Аднак у гэтым сезоне ўжо не раз мазырскія заўзятары маглі спісаць страту ачкоў камандай менавіта на недастатковую ступень выкарыстання момантаў для ўзяцця варот суперніка. Увогуле, паляпшэнне гэтага паказчыка - важны элемент для будучых поспехаў каманды.

 

Пасляматчавы каментар Юрыя Пунтуса:

- Пачну з прадмовы. Зямля чуткамі поўная. Нашы сябры і партнёры нам казалі, што якасць поля не вельмі высокая, і ў футбол там можна гуляць пастолькі-паколькі. Але калі я прыехаў, то ўсё роўна знерваваўся - такога я не чакаў. Дрэннае дрэннаму розніца, але гэтае поле не дрэннае, а агіднае. На ім трэба забараніць гуляць камандам майстроў. Ды і дзецям - чаму тут можна навучыцца?

 

Але цяпер мы па-першае ўзялі тры патрэбных ачкі, пры гэтым выдатна згулялі не толькі ў агульнакамандных дзеяннях, але і асабліва ў абароне. Забілі два, не забілі яшчэ стоадсоткавых галы чатыры. А з папраўкай на гэта поле мы ўсё роўна гулялі ў наш футбол. Я наступіў сабе не горла і дазволіў хлопцам пагуляць спакайней. Вы бачылі, мы адыходзілі за лінію мяча, давалі ім спакойна кантраляваць мяч на сваёй палове поля. Можа, толькі ў канцоўцы, калі лік дазваляў, хлопцы трохі забыліся і пайшлі наперад з адкрытым забралам. А так я ўдзячны хлопцам, што яны на гэтым дрэнным полі паказалі добрую гульню.

 

- Дзмітрый Герман выйшаў на пік формы?

- Я і раней казаў, што ён добры футбаліст, таму ён і гуляе цяпер у Мазыры. Ён набраў добрыя кандыцыі. Засталося толькі рэалізоўваць моманты. Дзіма выдатна адыграў у тым моманце, калі мы зарабілі пенальці, у выніку якога падвоілі сваю перавагу.

 

- Наша моладзь зможа ў агляднай будучыні выходзіць на поле не на 70-80 хвіліне, а на 46?

- Думаю, што так. У нас цяпер, праўда, будуць некаторыя змены ў складзе пасля першага круга. Сыдуць: Арам, Шыкаўка, Хаміцэвіч, Дадамян, Хадаркевіч. А таксама Галяк, які не апраўдаў мае надзеі. Ён будзе ў камандзе, але не на кантракце, паколькі я ў ім не ўбачыў той любові да футбола, якой мне хацелася б. Таксама будзе і папаўненне, пра якое пакуль канкрэтна казаць не магу. Але я не баюся сыходу вышэйпералічаных гульцаў, бо ў нас ёсць добрыя маладыя гульцы. Канапацкі, які рвецца ў бой. Шут, які павінен хутка аднавіцца і ўжо які паказаў, што можа гуляць у асноўным складзе. Радчанка, Яркоў. Зараз падцягваем Каўшарова. Яшчэ ёсць Шаўчэнка. Гэта будучыня мазырскага футбола.

І калі здарыцца так, што мы вырашым нашую задачу, нават калі не ў гэтым сезоне, а ў наступным, то мы не адыдзем ад нашай стратэгіі. Мы рыхтуем хлопцаў, касцяк каманды вышэйшай лігі. Не вырашаем задачу па выхадзе ў эліту, а потым пачынаем думаць, дзе браць грошы і каго запрашаць.

 

- Варта чакаць прыходу цэнтральнага абаронцы?

- Хацелася б. Нам трэба, каб аднавіўся Шут і каб прагрэсаваў Канапацкі. У іх ужо сканчаюцца гульні на ліцэнзію, таму трэба будзе даваць ім больш практыкі. Сёння калі не даваць маладому футбалісту нюхаць порах, аднымі трэніроўкамі не павысіў яго майстэрства. Таму трэба рызыкаваць, давяраць людзям.

 

- «Хімік» моцна змяніўся з апошняй перадсезоннай гульні?

- Нельга параўноўваць гэтыя гульні - ужо час прайшоў, траўка зазелянела. Але сёння лік адлюстроўвае бягучае становішча спраў - мы мацней за «Хімік».

 

- Пасля леташняй паразы ад «Хіміка» Вы сышлі з Смалявічаў. Ці быў гэта паядынак прынцыповым?

- Вы ведаеце, калі б вы не нагадалі, то я бы і не задумаўся. Вядома, я гэта памятаю, але пры падрыхтоўцы да гульні я гэта нават выпусціў з-пад увагі.

Галы: 
0:1
Котляров
(42)
0:2
Раевский
(64)
Склад каманды Славіі: 
Гаев
Гречишко
Щегрикович
Харитончик
Страханович
Кобец
Раевский
Герман
Котляров
Лаптев
Замены ў Славіі: 
Лаптев
, 80)
Котляров
Радченко
, 83)
Герман
, 86)
Раевский
Хомицевич
, 90)
Страханович
Канапацкий
, 90)
Склад каманды: 
Туранок, Бранавіцкі, Шэпелеў (Бяляўскі, 76), Коцін (Цішураў, 90), Турлін, Наздрын-Платніцкі (Туз, 59), Архіпцаў (Дашук, 65), Ждановіч, Кудашоў, Шукяловіч (Талкачоў, 69), Кісялёў.
Папярэджання: 
Шэпялеў
(20)
Турлін
(85)
Котляров
(67)
Выдалення: