24 тур "Славiя" Мазыр 4:1 Слонім

24 тур
4:1
"Славiя" Мазыр
Слонім
Дата правядзення матча: 
11/10/2014
Час: 
15:00
Месца правядзення матча: 
дома
Стадыён: 
Юность

Славія - Слонім - 4:1 (2:0, 2:1)
Галы: 1:0 - 23 Варанкоў, 2:0 - 37 Лапцеў, 3:0 - 70 Варанкоў, 3:1 - 72 Герасімчык, 4:1 - 80 Герман.
 
Славія - Іваненка, Мінянкоў, Васілёнак, Кобец, Шчагрыковіч (Герман, 46), Харытончык, Катляроў (Шут, 55), Грачышка (Яркоў, 70), Варанкоў (Радчанка, 87), Галоўчык (Герман, 46), Лапцеў.
 
Слонім - Мялік, Снапко, Палазнік, Красій, Жукаў, Плясуноў, Харытановіч (Каленік, 77), Герасімчык, Шуляк (Юзвовіч, 62), Грыгароўскі (Халадкоў, 79), Падрэцкі (Давідовіч, 68).
 
Каментар Аляксея Шубянка:
 
- Па-першае, хацелася б павіншаваць Юрыя Іосіфавіча Пунтуса з заслужанай перамогай яго каманды. Мы аддалі вельмі шмат сіл хатняй гульні з «Гарадзеяй», а таксама адчуваем праблемы з футбалістамі: шмат траўмаваных. Славія - па праве лідэр першай лігі, а Лапцеў даказаў, што з'яўляецца бамбардзірам. Выйграюць тыя, хто здзяйсняе менш памылак. А нам на фоне стомленасці, а таксама функцыянальнай гатоўнасці не хапіла сіл, мы дапусцілі вельмі шмат памылак, за што нас і пакаралі.
 
- Сёння ў заяўцы «Слоніма» значылася ўсяго 16 чалавек ...
- У нас наогул вялікія праблемы ў гэтым плане. Напрыклад, мясцовы малады хлопец, які мае добрыя перспектывы - Саша Пузач, перанёс аперацыю на апендыцыт. Раней Анатоль Жукаў быў траўмаваны.
 
- Як ацэніце вашыя шанцы на захаванне месца ў першай лізе?
- Надзея памірае апошняй. Мы будзем змагацца да 22 лістапада, хоць у нас цяжкі каляндар. Зараз яшчэ пачнуцца восеньскія дажджы, і на натуральных палях ўзрасце значэнне фізікі, стандартных становішчаў. Прыкладзем максімум намаганняў.
 
Каментар Юрыя Пунтуса:
 
- Я вельмі рады перамозе, таму што яна вельмі патрэбная, тым больш пасля такога матчу супраць «Зоркі». І сёння, калі б вынік быў не пераможным, мог з'явіцца вельмі нядобры псіхалагічны момант, а гуляць яшчэ 6 тураў. На жаль, мы правялі два розных тайма. Вельмі салідны першы тайм, калі мы мелі перавагу, хоць у пачатку сустрэчы штанга была нашым сябрам. Другую палову сустрэчы таксама пачалі бадзёра: рэалізуй тры моманты, якія былі ў нас у пачатку тайма, маглі б засцерагчы сваё становішча яшчэ раней. Але мы гэтага не зрабілі. Забілі з пенальці, потым тут жа прапусцілі. Ззаду згулялі слаба: нервовасць нейкая была. Жэня Іваненка вельмі добры брамнік - я ў гэтым перакананы, аднак жа я давяраю яму месца ў рамцы другі раз у афіцыйных сустрэчах, а ён хвалюецца. А хваляванне для любога гульца - не саюзнік, асабліва для брамніка. У нашых варот было створана вельмі шмат момантаў. Дзесь нам пашанцавала, дзесь згуляў добра хтосьці з нашых гульцаў. Але галоўнае - суперніку не хапіла выканальніцкага майстэрства, каб рэалізаваць гэтыя моманты. Маглі быць і непрыемнасці.
 
- Выхад Іваненкі ў стартавым складзе - гэта прадастаўленне практыкі маладому гульцы ці ж незадаволенасць Гаевым?
- Ні ў якім разе ніякай незадаволенасці няма. Адштурхоўваўся ад гульняў са «Зоркай» і «Амкарам». У матчы з «Зоркай» Іваненка выйшаў пры ліку 0: 2 і сыграў выдатна. Вы зразумейце, Іваненка - гэта наша будучыня, і ён будзе стаяць. Проста ён хвалюецца. Калісь жа трэба пачынаць уводзіць гульцу ў склад. А з Гаевым у нас была сур'ёзная размова не толькі па бягучым, але і па будучым сезоне.
 
- Сёння матч прапускаў штатны пенальтыст - Аляксандр Раеўскі. Загадзя агаварылі, што выконваць ўдар з кропкі павінен будзе Варанкоў?
- Перад гульнёй мы не абмяркоўвалі гэта. Футбалісты самі разабраліся. Варанкоў прабіў, забіў.
 
- Пасля першага тайма вы замянілі Шчагрыковіча і Галоўчыка...
- Гэта было планавае ўзмацненне гульні. Я ні ў якім разе не быў незадаволены гульнёй хлопцаў. Я быў упэўнены, што трэба было выпусціць Германа і Шчарбакова. Не ведаю, што дзеецца з Мішам. Хочацца хлопцу дапамагчы. Можа, яшчэ з Смалявічаў у яго не зажыла гэтая псіхалагічная рана. Я ўсяго пару разоў у жыцці рабіў зваротныя замены. Зараз падумваў пра гэта, але не захацелася яго псіхалагічна забіваць.
 
- Колькі ўсё ж такі прапусціць Слесарчук?
- Яго лячэнне зойме каля месяца - у кастрычніку мы яго не ўбачым на полі.

Галы: 
:
Папярэджання: 
Выдалення: