29 тур "Дняпро" Магiлёу 0-1 "Славiя" Мазыр

29 тур
0-1
"Дняпро" Магiлёу
"Славiя" Мазыр
Дата правядзення матча: 
03/11/2013
Месца правядзення матча: 
у гасцях

3 лістапада, 15:00, "Спартак" (Магілёў)

Гол: 0:1 - 56 Ірха.

“Дняпро” - Панкратаў, Карамушка, Быліна (Рэфаі, 46), Паўлючак, Мароз, Казлоў, Шрамчанка, Тупчый, Чарных, Булыга (Патоцкі, 61), Сазанкоў (Коўб, 68).

Славія - Гаеў, Рахманаў, Яўсеенка (Халецкі, 80), Яраслаўскі, Кавалеўскі, Кобец (Цімашэнка, 54), Ірха, Хількевіч, Кастроў, Юдзянкоў, Волкаў (Лапцеў, 86).

Папярэджанні: Кавалеўскі (42), Паўлючак (72), Мароз (77).

У першым тайме "Славіі" прыйшлося, шчыра кажучы, несалодка. Хоць нашыя хлопцы ўсімі сіламі намагаліся стрымаць стартавы накат гаспадароў поля. Дняпроўцы мелі некалькі добрых момантаў каб адкрыць рахунак. Так, Шрамчанка не рэалізаваў выхад адзін на адзін з Гаевым. У невысокага нападаючага атрымалася перайграць брамніка гасцей, аднак ён не здолеў адправіць мяч у пустыя вароты з вострага вугла. Былі небяспечныя сітуацыі і каля брамы "Дняпра" : Раман Волкаў не здолеў замкнуць выдатны прастрэл ад Аляксандра Кобеца, разадраўшага варожую абарону на правым флангу атакі.

Другая палова гульні абазначылася вялікімі хуткасцямі і ўзмацненнем барацьбы. Часцей за ўсё даставалася Паўлу Яўсеенка, які, дарэчы, не дагуляў матч да канца і быў заменены пасля таго, як па яго нагах дакладна трапіў Уладзімір Мароз, які за такія дзеянні які ўбачыў перад сабой гарчычнік. А дзеянні мазырскай "пяцёркі" нельга не адзначыць з станоўчага боку. Крэатыўнасць і актыўныя дзеянні флангавага абаронцы "Славіі" падкрэслілі нават магілёўскія заўзятары, кажучы , што "гэты лысы ваўсю тут варочае" . Будзем спадзявацца, што ў Пашы будзе ўсё ў парадку і ён дапаможа камандзе ў наступных гульнях.

Актыўнасць мозырян ў першай дзесяцімінутцы другога тайма ўвасобілася ў дакладны ўдар са штрафнога Сяргея Ірхі на 56 хвіліне. З трыбун данеслася абуранае "Панкратаў, ты што, сценку ставіць не ўмееш?!" Брамнік гаспадароў быў бяссільны супраць стрэлу 35 нумара "Славіі", які рэалізаваў перспектыўны стандарт. Пасля гэтага ў нашых хлопцаў было яшчэ некалькі шанцаў падвоіць перавагу. Напрыклад, той жа Волкаў не адгукнуўся ня шыкоўны пас Ігара Кастрова, які вывадзіў нападаючага мазырчукоў на рандэву з галкіперам "Дняпра". Дарэчы, Кастроў па выніках матчу быў прызнаны лепшым гульцам у складзе гасцей . На самай справе, Ігар паказаў добрую гульню, паспяхова напоўніўшы крэатывам цэнтр поля.

У апошнія дзесяць хвілін гульні магілёўцы паспрабавалі арганізаваць нейкае падабенства Навала на вароты "Славіі", аднак давесці яго да нейкага станоўча выніку не атрымалася. Наша каманда выдатна адгуляла ў абароне, не дазволіўшы распячатаць свае вароты. Такім чынам, мазырчукі не толькі атрымалі вельмі патрэбную перамогу, але і адсвяткавалі своеасаблівы юбілей - стопяцідзесятая вікторыя каманды ў рамках розыгрышаў вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. Будзем спадзявацца , што гэта пачатак той самай галівудскай гісторыі.

Галы: 
Замены ў Славіі: 
Папярэджання: 
Выдалення: