Славія - Ліда, preview

Катэгорыя: 

 

ФК Славія- ФК Ліда, preview from Slavia Mazyr on Vimeo.

 

У суботу, 17 траўня, у 17.00 у 6 туры розыгрышу чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі мазырская Славія прыме футбольны клуб Ліда. Мазырчукі, якія займаюць другое месца ў турнірнай табліцы, несумненна паспрабуюць падоўжыць сваю бяспройгрышную серыю, якая дасягае ўжо трох матчаў. Улічваючы ранг супернікаў, з якімі давялося змагацца падапечным Юрыя Пунтуса, можна адзначыць, што вынік даволі неблагі.

 

У той жа час і госці прыбываюць у горад над Прыпяццю ў выдатным настроі - у мінулую нядзелю на хатнім полі імі была заваленая Гарадзея. Адзначым, што пасля гэтай гульні галоўнакамандуючы «цукровых» Андрэй Кіпра быў адпраўлены ў адстаўку. Хоць прайшло толькі пяць тураў, але ўжо можна падкрэсліць, што ў гэтым сезоне лідчане яшчэ ні разу не выйгравалі на выездзе, у той час як Славія пакуль не ведала хатніх паразаў. Увогуле, статыстыка цікавая.

 

Аднак не варта думаць, што мазырчукоў чакае лёгкая прагулка. Па-першае, усім вядомыя кадравыя праблемы палешукоў, пра якія не раз казаў іх галоўнакамандуючы. Па-другое, зноў жа са спасылкай на Юрыя Пунтуса, неабходна разумець, што ў першай лізе на дадзены момант амаль усе каманды прыкладна роўныя па сілах, таму любы вынік не стане здзіўленнем. Карацей кажучы, сустрэча чакаецца захапляльная.

 

Так што, хлопчыкі і дзяўчынкі, глядзіце наша preview да дадзенай гульні і прыходзьце на стадыён Юнацтва 17 мая ў 17.00 падтрымаць сваю мясцовую каманду!