З новым 2014 годам!

Катэгорыя: 

Мы ад усёй душы віншуем заўзятараў ФК «Славія», а таксама ўсіх датычных да футбола з надыходзячым годам каня! Усяго найлепшага вам зычыць дружны калектыў, які забяспечвае працу нашага футбольнага клуба.

 

Вячаслаў Шэўчык, трэнер:

Проста і банальна, без лішняй пампезнасці пазычу здароўя, поспеху і самае галоўнае для заўзятараў і калектыву футбольнага клуба «Славія» - стабільнасці ў надыходзячым годзе.

 

Вадзім Цябус, трэнер:

Хочацца пазычыць усім аматарам футбола і нашым заўзятарам усяго добрага, а асабліва цярпення ў надыходзячым годзе. Цярпення, цярпення, цярпення. Спадзяемся, што наступны год будзе цікавей і лепей, чым гэты. Ну і поспехаў нашым трэнерам, вядома ж. Хай у наступным годзе мы будзем радавацца гэтым поспехам як мага часцей!

 

Аляксандр Акуленка, дыктар стадыёна «Юнацтва»:

Зычу, каб 2014 прынёс пабольш пазітыўных эмоцый. Перамогі камандам, а іх заўзятарам - задавальненне ад гульняў. Як казаў нябожчык Ігар Калянькоў «Глядзіце футбол, гуляйце ў футбол, любіце футбол і будзьце пры гэтым абсалютна здаровыя!»

 

Міхал Марціновіч, трэнер:

У першую чаргу, акрамя класічных пажаданняў здароўя і шчасця, хочацца ўсё ж такі пазычыць нашым заўзятарам цярпення і вытрымкі. Каб не кідалі каманду ў любыя часы. А наогул, спадзяюся, што ў надыходзячым годзе конь прывязе нам нешта добрае :) Бо ў горадзе ў нас футбол любяць, гэта ледзь не адзіная масавая забаўка ў Мазыры. Застаецца давесці ўсё гэта да розуму. Таму яшчэ зычу, каб у надыходзячым годзе ажыццявіліся ўсе планы.

 

Аляксандр Майкоў, дырэктар стадыёна «Юнацтва»:

Каб у надыходзячым годзе не здарылася паўтарэння гэтага года! Хай поспех спадарожнічае футбольнаму клубу, а ў каманду прыйдуць нармальныя хлопцы, якія будуць у першую чаргу гуляць не столькі за грошы, колькі за гонар клуба і горада. Грошы таксама важныя, але гонар - гэта самае галоўнае. Зычу, каб каманда вярнулася ў вышэйшую лігу, а на стадыён прыходзіла больш людзей. Калі каманда будзе добра гуляць, то і трыбуны будуць запаўняцца. Будзем спадзявацца, што ўсё так і будзе. Увогуле, сцяг у рукі і спадарожнага ветру!

 

Андрэй Васілец, дырэктар ФК «Славія»:

Самае галоўнае - пазычу ў надыходзячым годзе здароўя ўсім вам і вашым блізкім. А таксама, каб жаданні заўсёды супадалі з магчымасцямі. А магчымасці раслі згодна з уменнямі і намаганнямі. Заўзятарам - што б ні здарылася, заўсёды падтрымліваць каманду, заставацца з ёй і ў радасці, і ў горы, і ў выйгрышы, і ў пройгрышы. Футбалістам - гуляць так, як яны ніколі не гулялі. Паказваць усім, што яны на самой справе хочуць перамагчы, імкнуцца да гэтага ўсёй душой. І каб гэта было бачна не толькі ім самім, але і ўсім гледачам на трыбунах.