Новости

21/11/2013
Славия - Нафтан, 2013

Апошні выезд сезону, тым больш самы далёкі ... Рамантыка! Ды яшчэ і старажытны Полацк побач, такія шыкоўныя месцы... Аднак «Славія» едзе на поўнач не за славутасцямі (хоць і іх там, безумоўна, хапае), а толькі за перамогай. Кажаце, няма матывацыі? Ужо ўсё роўна вылецелі ў першую лігу? На гэтае пытанне самы лепшы адказ даў Юрый Іванавіч Малееў: «Мы гуляем за сваё імя, яно даражэй за грошы». Нельга больш ясна сфармуляваць цяперашні настрой мазырчукоў. Таму чакаць таго, што палешукі будуць у астатніх гульнях проста адбываць нумар, як мінімум не варта.

 

29/11/2013
Славія - Гомель, 2013

У нядзелю наша мазырская дружына адпраўляецца на чарговае палескае дэрбі, якое на гэты раз будзе мець неафіцыйны характар. Пакуль у чэмпіянаце перапынак, звязаны з матчамі нацыянальнай і моладзевай зборных, то чаму б не выкарыстаць гэты час для невялікага спарынгу? Тым больш, што да канца ўнутрырэспубліканскіх спаборніцтваў засталося ўсяго два туры, таму можна лішні раз парадаваць аматараў футбола даволі-такі якасным відовішчам. А яно такім атрымаецца, не сумнявайцеся.

 

20/11/2013
Славія - Мінск

Перадапошняя хатняя гульня мазырскай «Славіі» (хаця хто яго ведае, можа і не перадапошняя) у гэтым сезоне можа апынуцца не проста цікавай і ажыўленай сустрэчай, але нават вельмі захапляльным трылерам. Бо ў горад над Прыпяццю завітае ФК Мінск, а падобны матч павінен даць адказы адразу на некалькі пытанняў, якія бударажаць ўсю футбольную грамадскасць краіны. Таму давайце пра ўсё па парадку.

20/11/2013
Уладзімір Гаеў

Пераможны матч мазырскай дружыны над магілёўскім "Дняпром" адзначыўся адразу двума важнымі падзеямі. Па-першае, "Славія" атрымала сваю 150 вікторыю ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У той жа час вартаўнік апошняй мяжы мазырчукоў і па сумяшчальніцтве капітан каманды Ўладзімір Гаеў правёў свой 55 сухі матч у "вышцы"! Простыя заўзятары і футбольныя эксперты заўсёды адзначалі самаадданасць цяперашняга брамніка "Славіі", які з'яўляецца лідэрам на поле і сваімі дзеяннямі паказвае найлепшы прыклад для маладога пакалення палескіх футбалістаў.

06/11/2013

У 29 туры "Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2013" мазырская "Славія" адправіцца на ўсход - у госці да магілёўскага "Дняпра" . І калі магілёўцы намагаюцца не патрапіць у стыкавыя матчы па выніках чэмпіянату, то ў дружыны з берагоў Прыпяці засталіся толькі тэарэтычныя шанцы на захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе. Для гэтага падначаленым Юрыя Малеева неабходна перамагаць у астатніх чатырох турах, а таксама чакаць таго, што наваполацкі "Нафтан" ці берасцейскае "Дынама" не набяруць ні воднага ачка да канца сезона.

28/09/2013

23 сентября. Мозырь. Стадион «Спартак». 50 зрителей. Начало в 15:00.

29/11/2013
Новы сайт ФК "Славія" Мазыр

Паважаныя заўзятары «Славіі» і ўсе аматары футбола!
 
Мы рады вітаць вас на нашым новым афіцыйным сайце. На дадзены момант гэта толькі бэта-версія нашага праекта, мэтай якога з'яўляецца інфармаванне вас аб усім, што звязана са «Славіяй» у прыватнасці і мазырскім футболам увогуле.
 

14/10/2013

15.09.2013. Бобруйск.Стадион «Спартак». Пасмурно. 80 зрителей. Начало в 14.00.

03/02/2014

Бобруйск. 14 сентября. Стадион «Спартак». 600. Начало в 16:00.

09/10/2013

На нашем сайте завершен опрос на звание лучшего игрока последнего летнего месяца. Лауреатом августа стал новобранец «красно-черных» Игорь Костров, в плотной и честной борьбе опередивший Дениса Лаптева. Поздравляем Игоря с победой и желаем ему и всей «Славии» успешной второй части чемпионата!

Старонкі