31 тур "Нафтан" Наваполацк 2-1 "Славiя" Мазыр

31 тур
2-1
"Нафтан" Наваполацк
"Славiя" Мазыр
Дата правядзення матча: 
23/11/2013
Месца правядзення матча: 
у гасцях

З самага ранку не радуе надвор'е: шэрыя хмары разам з дробным дажджом і халодным ветрыкам ніяк не спрыяюць добраму настрою. Мала таго, што самы далёкі выезд, так яшчэ і надвор'е не ахці. Падобныя ўмовы былі і на матчы 5 тура, калі «Нафтан» першы раз прымаў «Славію» у сезоне 2013. Аднак тады каманды праводзілі гульню на штучным полі «Атланта», якое накрыта казырком. Хоць гледачам было лепей.

 

У гэты раз ж яшчэ за паўгадзіны да пачатку сустрэчы стадыён цалкам пустуе. Ну а каму будзе ахвота глядзець на матч з не самай прывабнай (давайце будзем сумленнымі) шыльдай, тым больш пад дажджом? І ўсё-такі падобных жадаючых збіраецца недзе паўтары-дзве сотні. Афіцыйная статыстыка кажа пра 400 гледачоў, аднак вашаму пакорліваму слузе дадзеная лічба здаецца, мякка кажучы, злёгку завышанай. У любым выпадку, за такую высокую яўку варта выказаць падзяку, у першую чаргу, хатняму фан-сектару, які сабраў недзе каля 70 чалавек. Яшчэ 11 асоб прыбыло з Мазыра падтрымаць сваю дружыну. Увогуле, рабіце высновы пра узровень цікавасці з боку звычайных заўзятараў.

 

А вось паглядзець на самой-та справе было на што. Не сказаць, што каманды гіперактыўна пачынаюць сустрэчу, але за першых дваццаць хвілін адбываецца па некалькі сур'ёзных момантаў спачатку каля варот гасцей, а потым і гаспадароў. Дзесьці ўжо на 10 хвіліне матчу паўабаронца гасцей Ігар Кастроў ўдала адгукаецца на перадачу з глыбіні поля, вырываецца адзін на адзін з галкіперам гаспадароў і адкрывае рахунак. Аднак арбітр сігналізуе аб афсайдзе. Ігар жа атрымлівае гарчычнік за нанясенне ўдару па варотах ўжо пасля свістка галоўнага суддзі.

 

Увогуле, барацьба ідзе ва ўсю! Адчуваецца напружанасць, якая проста лунае ў паветры. Бо «Нафтан» перамогай у апошнім хатнім матчы сезону можа забяспечыць сабе стоадсоткавую гарантыю захавання вышэйшалігавай прапіскі, а мазырчукі, як не раз ужо адзначаў іх галоўнакамандуючы Юрый Малееў, выкладваюцца на 100%, гуляюць за сваё добрае імя.

 

Кажучы пра ўплыў умоў надвор'я на ход супрацьстаяння, неабходна адзначыць наступны момант. Калі Юрыя Іванавіча пасля гульні спыталі, ці паўплывала якасць поля на малюнак гульні, і ці мог ён быць іншым на сухім полі, настаўнік мазырчукоў быў трохі здзіўлены: «А вам што, не спадабалася гульня? Мне здаецца, што атрымаўся добры баявы матч, у якім было створана дастатковая колькасць момантаў».

 

Асабліва актыўна ідзе гульня пасля перапынку. Не праходзіць і трох хвілін з пачатку другога тайма, як Дзяніс Лапцеў разбіраецца з парай абаронцаў у штрафной "Нафтана" і дакладным ударам адпраўляе мяч у вароты побач з Ігарам Даўгяла. Здаецца, вось цяпер-та нашы разыйдуцца! Не хацелася б выкарыстоўваць стары баян пра музыку, якая нядоўга грала, аднак ён падыходзіць да гэтай сітуацыі як нельга лепш. Менш, чым праз чатыры хвіліны ўжо Уладзіміру Гаеву даводзіцца даставаць мяч з сеткі пасля серыі рыкашэтаў ў штрафной мазырчукоў, якую ўдала для гасцей завяршае Ігар Крывабок. «Забілі самі сабе» - так пракаментуе гэты момант па заканчэнні гульні Юрый Малееў.

 

Госці зноў кідаюцца ў атаку. Можна нават сказаць, што ў гэты час «Славія» цалкам дамінуе на полі. Некалькі выдатных момантаў маюць Дзяніс Лапцеў, Аляксей Цімашэнка, Ігар Кастроў. Аднак у мазырчукоў ніяк не атрымліваецца належным чынам завяршыць свае атакуючыя пачынанні. А вось госці ўжо ў дадатковы час выбіраюцца ў контратаку, якую вянчае дакладны стрэл Цяплова: ён удала адгукнуўся на перадачу Шугункова. 2:1 - навапалачане ўпіваюцца радасцю ад захавання месца ў вышэйшым дывізіёне краіны ...

 

23 лістапада, 13:00, «Атлант» (Наваполацк), 400 гледачоў

Галы:
0:1 - 48 Лапцеў, 1:1 - 52 Крывабок, 2:1 - 91 Цяплоў.

Нафтан: Даўгяла, Вобразаў, Бурак, Гунчак, Цяплоў (Чонка, 93), Елязаранка, Шкабара, Мароз, Хотаў, Панас (Шугункоў, 73), Крывабок (Баранок, 84).

Славія: Гаеў, Халецкі, Кавалеўскі, Яраслаўскі, Кобец (Аляксандраў, 62), Хількевіч, Цімашэнка, Юдзянкоў (Рахманаў, 83), Кастроў, Цакіч, Лапцеў (Волкаў, 86).

Папярэджанні:
Кастроў (11), Яраслаўскі (12), Шкабара (57), Юдзянкоў (63).

Выдаленне:
Шкабара (80).

Выказваем асобную падзяку прэс-службе ФК "Нафтан" за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу і Андрэю Князюку за фота.

Галы: 
Замены ў Славіі: 
Папярэджання: 
Выдалення: