29 тур. "Дняпро" - "Славія", preview.

Катэгорыя: 

У 29 туры "Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2013" мазырская "Славія" адправіцца на ўсход - у госці да магілёўскага "Дняпра" . І калі магілёўцы намагаюцца не патрапіць у стыкавыя матчы па выніках чэмпіянату, то ў дружыны з берагоў Прыпяці засталіся толькі тэарэтычныя шанцы на захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе. Для гэтага падначаленым Юрыя Малеева неабходна перамагаць у астатніх чатырох турах, а таксама чакаць таго, што наваполацкі "Нафтан" ці берасцейскае "Дынама" не набяруць ні воднага ачка да канца сезона. Такое, шчыра кажучы, бывае толькі ў галівудскіх кінастужках.

Аднак усе гэтыя факты не значаць, што ў нядзельным матчы мазырчукі выйдуць на поле без асаблівай матывацыі. І справа не толькі ў гіпатэтычнай магчымасці застацца ў вышэйшым дывізіёне краіны. Апошні раз "Славія" выйгравала чатыры туры таму і, самае цікавае, менавіта "Дняпро" быў камандай, сустрэча з якой прынесла чырвона - чорным тры ачкі. Гэта значыць, што пасля дзялення чэмпіянату на "шасцёркі" магілёўцы застаюцца адзінай камандай, якая не набрала ачкоў у матчах супраць "Славіі". На гэты раз у дняпран ёсць усе шанцы рэабілітавацца за вераснёўскую паразу, ды прытым перад сваімі заўзятарамі, якія з першых жа хвілін матчу пагоняць наперад сваіх лібімцаў. Таму нікога не здзіўляе настрой магілёўскіх футбалістаў перад дадзенай гульнёй.

"Славіі" застаецца ж не проста чапляцца за апошнюю магчымасць не вылецець у першую лігу. Галоўнае - паказаць натхнёную гульню, характар, біцца да апошняга - менавіта гэтага чакаюць цяпер усё мазырскія аматары футбола. Бо нават калі каманда дэманструе не лепшы вынік заўзятарам важна бачыць на поле поўную самааддачу і запал у вачах гульцаў. Тады нават пасля цяжкіх паразаў можна знайсці падтрымку ва ўсіх людзей, хто прыходзіць на стадыён або назірае за гульнёй праз Інтэрнэт. Такім чынам, мазырчукі ў суботу таксама не маюць намеру проста абыякава хадзіць па полі.

Давайце падтрымаем нашых хлопцаў у нядзельным матчы! Выдатна, калі вы можаце дабрацца да стадыёна " Спартак" у Магілёве а 15.00. Але, калі ў вас няма такой магчымасці, тады проста ўключайце інтэрнэт-трансляцыю дадзенага матчу і заўзімайцеся за нашых. Зараз хлопцам патрэбна наша падтрымка!