Дзве перамогі ў Гомелі!

Катэгорыя: 

Сёння мазырская «Славія» правяла аж два матчы ў Гомелі. І абодва скончыліся з пераможным вынікам для нашых хлопцаў.
 
У першай сустрэчы з лікам 1:0 быў пераможаны ФК «Гомель». Усё вырашыў дакладны ўдар са штрафнога ў выкананні Алега Страхановіча на 82 хвіліне гульні. Ёсць яшчэ порах!
 
Вось імёны нашых герояў:
Раманюк, Шчагрыковіч, Тарасенка, Грачышка, Слабашэвіч, Ціханоўскі, Шкурко, Катляроў, Герман, Варанкоў (Страхановіч, 46), Лапцеў (Кіслы, 63).
 
Другі матч нашы хлопцы правялі супраць прынцыповага суперніка нашай каманды і асабіста Юрыя Пунтуса па першай лізе - Гомельчыгунатранса. І вось упершыню няўступлівыя чыгуначнікі былі пераможаныя! 2:1 на карысць «Славіі». У складзе мазырчукоў вызначыліся Давід Чыгоеў на 9 хвіліне і Дзмітрый Харытончык, які гуляў цэнтрфорварда, на 25.
 
На поле ў складзе «Славіі» выйшлі:
Камінскі, Васілёнак, Мінянкоў, Канапацкі, Цулукідзэ, Кузаўкін, Чыгоеў (Маглакелідзэ, 46), Паўлавец, Харытончык, Варанкоў (Аканін, 46), Страхановіч (Кіслы, 46).
 
Таксама стала вядома, што Маглакелідзэ пакінуў размяшчэнне нашай каманды. Давід Чыгоеў пакуль застаецца на праглядзе.