Гаеў правёў 55 "сухі" матч у "вышцы"!

Катэгорыя: 

Пераможны матч мазырскай дружыны над магілёўскім "Дняпром" адзначыўся адразу двума важнымі падзеямі. Па-першае, "Славія" атрымала сваю 150 вікторыю ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У той жа час вартаўнік апошняй мяжы мазырчукоў і па сумяшчальніцтве капітан каманды Ўладзімір Гаеў правёў свой 55 сухі матч у "вышцы"! Простыя заўзятары і футбольныя эксперты заўсёды адзначалі самаадданасць цяперашняга брамніка "Славіі", які з'яўляецца лідэрам на поле і сваімі дзеяннямі паказвае найлепшы прыклад для маладога пакалення палескіх футбалістаў.

Мы ад усёй душы віншуем Уладзіміра з гэтым дасягненнем і таксама шчыра спадзяемся, што ён захавае нашыя вароты ў недатыкальнасці яшчэ як мінімум 3 разы ў гэтым сезоне! Няхай новыя вяршыні стануць не проста мэтай, але самай блізкай рэальнасцю!