ХК "Спартак" павінен жыць!

Катэгорыя: 

Паважаныя заўзятары «Славіі», а таксама ўсе людзі, неабыякавыя да спорту!

 

Сёння мы звяртаемся да вас з невялікай просьбай. Усе вы ведаеце, што на дадзены момант хакейны клуб «Спартак» (Масква) перажывае не самыя лепшыя часы. З-за фінансавых цяжкасцяў клуб можа спыніць існаванне. Клуб, які мае слаўную гісторыю і велізарную армію прыхільнікаў па ўсёй тэрыторыі былога СССР, можа папросту знікнуць са спартыўнай карты!

 

«Спартак» - гэта не проста набор літар для жыхароў Мазыра. Бо менавіта таварыства “Спартак” было рухаючай сілай у развіцці спорту на Мазыршчыне. Усе мы бывалі, ды і працягваем бываць, на аднайменным стадыёне, які памятае значную частку гісторыі мазырскага футбола. «Спартак» - гэта неад’емная частка мінулага і сучаснасці нашага горада.

 

Зараз заўзятары ХК «Спартак» збіраюць галасы з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем клуба і захавання, не пабаімся гэтага слова, вялікай каманды. Таму, калі вам не абыякавы лёс хакейнага клуба «Спартак», то вы можаце аддаць свой голас ТУТ. Больш падрабязную інфармацыю аб тым, як дапамагчы ХК «Спартак», вы знойдзеце ТУТ.

 

Загадзя дзякуем ўсім. І памятайце - сёння дапаможаце вы, заўтра працягнуць руку вам.