Лапцеў - у топ-5 па эфектыўнасці!

Катэгорыя: 

У сезоне 2013 нападаючы мазырскай "Славіі" Дзяніс Лапцеў стаў чацвёртым у спісе самых эфектыўных гульцаў чэмпіяната Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Варта адзначыць, што ў разлік браліся толькі футбалісты, якія згулялі не менш за 10 матчаў у вышэйшым дывізіёне краіны. Цікава, што Дзяніс здолеў уклініцца ў спіс гульцоў барысаўскага БАТЭ, якія занялі астатнія месцы ў пяцёрцы самых эфектыўных гульцоў Беларусі. У сярэднім напаючаму "Славіі” патрабавалася 95 хвілін, каб адзначыцца выніковым дзеяннем на полі. Лепш за Дзяніса Лапцева па гэтым паказчыку апынуліся толькі Аляксандр Паўлаў, Сяргей Крывец і Арцём Канцавы.

 

Цалкам магчыма, што менавіта дзякуючы такой саліднай для маладога гульцы статыстыцы кошт Лапцева па дадзеных партала transfermarkt.de вырас на працягу сезона ў цэлых чатыры разы і складае цяпер 200 тысяч еўра. Застаецца пажадаць Дзянісу не спыняцца на дасягнутым, а працягваць ўпарта працаваць на трэніроўках і выкладвацца на 100% падчас матчаў, каб цалкам раскрыць свой талент і рэалізаваць магчымасці.

 

Гульца Г Хв А (Г+П) Хв/А
1. Аляксандр Паўлаў (БАТЭ)    28 1308 15 (10+5) 87,2
2. Сяргей Крывец (БАТЭ) 15 1239 14 (8+6) 88,5
3. Арцём Канцавы (БАТЭ)  17 447 5 (4+1) 88,5
4. Дзяніс Лапцеў (“Славія”) 23 1045 11 (9+2) 95,0
5. Віталь Радзівонаў (БАТЭ) 25 2034 21 (14+7) 96,9