Лапцеў зноў дома!

Катэгорыя: 

Дзяніс Лапцеў прыбыў у Мазыр і ўжо правёў трэніроўку ў складзе «Славіі». Пасля няўдалага прагляду ў Казахстане лепшы бамбардзір палешукоў ў мінулым сезоне вярнуўся ў родны край.

 

У галоўнага трэнера мазырчукоў Юрыя Іосіфавіча Пунтуса ўжо адбылася размова як з самім Дзянісам, так і з яго агентам Віталём Ледзянёвым, па выніках якога было прынята кампраміснае рашэнне. Да канца лютага канчаткова вызначыцца будучыня футбаліста: калі ў Дзяніса да гэтага часу не знаходзіцца іншых варыянтаў працягу кар’еры, ён, хутчэй за ўсё, падпіша кантракт са «Славіяй».

 

Такім чынам, верагоднасць таго, што ў наступным сезоне мы зноў убачым Лапцева ў чырвона-чорнай футболцы даволі высокая. Дзяніс таксама прыме ўдзел у таварыскім турніры, які будзе праходзіць у Берасці з 13 па 15 лютага.