Лапцевым цікавіцца карагандзінскі "Шахцёр"

Катэгорыя: 

Нападаючым мазырскай «Славіі» шчыльна зацікавіўся «Шахцёр» з Караганды. Клуб з Казахстана ўжо выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з Дзянісам Лапцевым. Такім чынам, маецца магчымасць, што самы рэзультатыўны гульца мазырскай дружыны ў мінулым сезоне працягне кар’еру ў камандзе, якая выбіла барысаўскі БАТЭ з розыгрышу Лігі Чэмпіёнаў сезону 2013/2014.

 

Нагадаем, што ў мінулым сезоне Дзяніс Лапцеў правёў у складзе мазырчукоў 25 матчаў і забіў 12 мячоў. 9 - у рамках чэмпіянату Беларусі, 3 - у розыгрышу Кубка Беларусі. З дадзенымі паказчыкамі Лапцеў з'яўляецца лепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2013 года.