Прайшло лёсаванне чэмпіянату 2015!

Катэгорыя: 

10 лютага ў Доме футбола адбылося лёсаванне «Беларусбанк - вышэйшай лігі 2015» чэмпіянату Беларусі па футболе.
 
Па выніках лёсавання стаў вядомы прыблізны расклад матчаў, у якіх прыме ўдзел і мазырская «Славія». Старт чэмпіянату для нашай каманды чакаецца няпростым: у першым туры (10-11 красавіка) падапечныя Юрыя Пунтуса згуляюць на выездзе супраць чэмпіёна краіны - барысаўскага БАТЭ. Затым адбудуцца сустрэчы з салігорскім «Шахцёр» і жодзінскім «Тарпеда».
 
У той жа час галоўны трэнер мазырчукоў не сумуе:
 
- Зразумела, што будзе вельмі шмат сур'ёзных матчаў. У прыватнасці, у першых трох турах нам трэба будзе сустрэцца з вельмі моцнымі калектывамі. Але мы будзем старацца браць ачкі нават у гэтых сустрэчах. Для псіхалагічнага фону нашай маладой каманды важна будзе набраць ачкі на старце чэмпіянату.
 
- Для «Славіі» прынцыпова было сустрэцца ці не сустрэцца з БАТЭ ў першым туры?
 
- Тут у кожнага свая філасофія. Зразумела, што ўзяць ачкі было б прасцей у умоўных «Віцебска» або «Слуцка», пры ўсёй да іх павазе. Аднак не факт, што калі б нам трапіліся гэтыя каманды, мы б іх абыгралі.
 
Поўны каляндар чэмпіянату можна загрузіць тут.