Прэс-канферэнцыя пасля матчу "Славія" - "Смаргонь"

Катэгорыя: 

Каментар Паўла Бацюта:
 
Настройваліся на гульню з лідэрам. Ведалі, як гуляе супернік, іх пэўныя праблемы ў атацы ў сувязі з няўдзелам у гульні іх галоўнага бамбардзіра. Разлічвалі згуляць кампактна ў сярэдзіне поля і разганяць флангі, лавіць суперніка на контратаках. Што тычыцца цэнтра поля, то гэты момант мы зрабілі. А што тычыцца завяршальнай стадыі - то тут былі праблемы. Адсюль і малая колькасць удараў па варотах. І ў нервовай канцоўцы супернік выстаяў. Трэба павіншаваць «Славію» з перамогай.
 
- Як ацэньваеце шанцы «Смаргоні» на трэцяе месца?
- Магу сказаць, нават паўтаруся, што ў кожнай гульні мы будзем гуляць толькі на перамогу - незалежна ад таго, дзе - дома ці на выездзе.
 
- Чаму ў аснове не выйшаў Павел Баскакаў, які ў папярэдніх гульнях быў галоўным завадатарам смаргонскіх нападаў?
- Мы хацелі яго паберагчы. Ведалі, што з другога тайма ў каманды Юрыя Іосіфавіча ідзе больш адкрытая гульня, з'яўляюцца парывы. І разлічвалі, што ён са сваімі свежымі нагамі возьмецца адразу за справу. І мы будзем мець перавагу. Калі ўзяць ККД, то ў яго быў толькі выхад адзін на адзін, які ён не рэалізаваў. Хацелася б лепш.
 
- Выхад Мархеля ў пару да Рындзюка - даволі нячасты для «Смаргоні» ход. Выпускалі Юрыя пасля таго, як у цэнтр абароны «Славіі» выйшаў малады Канапацкі?
- Проста лік быў 0:1, і трэба было гуляць на атаку. Выпусцілі яго ў зону инсайда. Разлічвалі, што яго вопыт нам спатрэбіцца. Але, бачыце, момантаў-та асабліва і не было - якасці з гэтага не вынялі.
 
Каментар Юрыя Пунтуса:
Я лічу, што матч быў годным для вачэй гледача. Па меншай меры упэўнены, што ён не быў сумным. Мы абыгралі вельмі моцную каманду ў патрэбны для нас час. Я хлопцам ужо сказаў свае словы падзякі. Сёння мы даказалі, што можам гуляць і без Лапцева. Але цяжкавата: усё ж такі сёння ён - наша вызначальная сіла наперадзе. Саша Раеўскі трохі падвёў нас, пагарачыўся, асабліва з першай карткай. Але ў нас таксама размова адбылася з гэтай нагоды. Нам вельмі патрэбна гэтая перамога з турнірнай пазіцыі. Мы не ўтойваем, што мы хутка можам аформіць пуцёўку ў вышэйшую лігу. Я ўжо нават не дапускаю думкі, што мы яе ня аформім, так нясціпла скажу. Таксама шчыра скажу, што і ў мяне, і ў хлопцаў велізарнае жаданне скончыць турнір на першым месцы.
 
- Сёння Вы зрабілі толькі дзве замены, хоць звычайна робіце больш. З чым гэта звязана?
- Па крайняй меры тыя замены, якія я зрабіў, былі патрэбнымі на маю думку. А ў астатнім стан футбалістаў на поле не даваў мне падставы для ратацыі. Ну і яшчэ вы бачылі, на лаўцы была зялёная моладзь. А пры такой гульні лепш стомленыя, але вопытныя Страхановіч і Варанкоў, чым малады, які можа не справіцца з хваляваннем. Але калі мы давялі гульню да перамогі, то ўсё правільна зрабілі.
 
- Сёння Герман сыграў на пазіцыі цэнтрфорварда. Як ацэніце яго дзеянні на гэтай пазіцыі?
- Я задаволены яго гульнёй. Улічваючы тую цяжкую траўму і час, які ён быў па-за трэнінгу, ён і так вышэй за галаву скокнуў і набраў ужо тыя кандыцыі, што яго практычна на два тайма хапае. Але замяніў яго па прычыне таго, што ён ужо прытаміўся.
 
- Каманда практычна дзвюма нагамі ў вышэйшай лізе. Ці вядзецца якая-небудзь праца ў гэтым кірунку?
- Зараз не варта прыспешваць падзеі. Вядзецца праца ўнутры каманды. Мы не ўтойваем, што мы сабраліся толькі 5 лютага, і ў кожнага трэнера і футбаліста кантракт заканчваецца 31 снежня. І таму нам трэба весці размову. Ёсць працоўныя размовы з футбалістамі, якія патрэбныя нам на наступны год. Але гэта пакуль яшчэ не канкрэтыка, таму што ў нас спачатку павінна адбыцца сустрэча з папячыцельскім саветам. Мы павінны абмаляваць нашы планы: як мы сфармуем бюджэт, якія ў нас будуць магчымасці, стаўкі.
 
- У які момант па ходу сезона Вы зразумелі, што гэтая каманда можа даць вынік?
- Я верыў у гэта з самага пачатку. Былі моманты, калі было цяжка. Але ні пасля адной гульні я не сумняваўся ва ўсякім выпадку ў тым, што мы будзем змагацца. Так і атрымалася.
 
- На мінулай гульні заўзятары «Граніту» спявалі пра Вас песню. Як Вы да гэтага ставіцеся?
- Мне, вядома, трохі як-то непрыемна. З іншага боку, калі спяваюць і кажуць, то ты яшчэ што-то значыш. Ну глупства, вядома. Гэта ж вершык «Пунтус ўсё купіў?» Цяжка гэта слухаць, але я ўжо прывык да гэтага. У публічным жыцці не толькі добрыя словы пачуеш.
 
- Яшчэ адзно пытанне не па матчы. У выпадку выхаду каманды ў вышэйшую лігу ці могуць заўзятары разлічваць на зніжку ў Вашым кафэ?
- Калі шчыра, скажу, што гэта кафэ не маё, а роднага брата. Я там кушаю бясплатна, і калі я зайду з сябрамі, то нас пакормяць і нават не са зніжкай, а бясплатна.
 
- Па ходзе сезону Вы выкарыстоўвалі схемы 4-3-3 і 4-2-3-1. Да чаго больш ляжыць душа?
- Калі ўтварылася пара апорных Раеўскі - Кобец, якой я вельмі задаволены, то гуляць 4-3-3 ўжо неяк не атрымліваецца. Не хочацца каго-небудзь з іх кідаць на іншую пазіцыю. Плюс Варанкоў і Страхановіч (хоць Алег сёння гуляў левага паўабаронцу і я ім вельмі задаволены) гульцы плеймейкерскага плана. Таму 4-2-3-1 нам на сённяшні момант падыходзіць больш.