"Славія" - "Граніт", preview

Катэгорыя: 

Гульня за шэсць ачкоў - па-іншаму ніяк не скажаш. Нядзельнае супрацьстаянне «Славіі» і «Граніту» пагражае абярнуцца поўнай барацьбы і запалу гульні. Зазірнуўшы ў табліцу, мы ўбачым, што мікашэвіцкую і мазырскую каманды раздзяляе ўсяго два ачкі. І калі «Граніт» вырваўся на другі радок турнірнай табліцы пасля хатняй перамогі над «Гарадзеяй», то дружына з берагоў Прыпяці не змагла здабыць такія важныя ачкі ў Слоніме, бязвольна прайграўшы аўтсайдэру з лікам 1:2.

 

Кажучы пра гасцей, у першую чаргу варта адзначыць самы цікавы пункт статыстыкі дадзенай каманды: за дзевяць тураў «Граніт» прапусціў ўсяго тры мячы. Гэта лепшы паказчык у лізе. Праціўнікі мазырчукоў не прапускаюць вось ужо тры мачты запар. Увогуле, абарона пастаўлена выдатна, і мазырскім нападаючым прыйдзецца ой як несалодка. Хоць і забіваюць хлопцы з Мікашэвічаў таксама няшмат - усяго 10 галоў, крыху больш за адзін за гульню.

 

У «Славіі» ж усё з дакладнасцю да наадварот: падначаленыя Юрыя Пунтуса накідалі супернікам аж 18 мячоў, аднак ужо 14 раз выцягвалі мяч з сваёй сеткі. За гаспадароў поля таксама кажа той факт, што ў гэтым сезоне яны яшчэ ведаюць хатніх паразаў, а кожная (за выключэннем гульні з «Віцебскам») сустрэча на «Юнацтве» проста дзівіць феерычнымі дзеяннямі мазырчукоў. Гэта значыць, у нядзелю, груба кажучы, мы ўбачым супрацьстаянне дзвюх гульнявых ідэй: бесшабашнай атакі, якая часцяком праводзіцца без аглядкі, і арганізаванай абароны з чаканнем памылак праціўніка і выкарыстаннем сваіх шанцаў.

 

У гэтым матчы будзе на самой справе крытычным тое, наколькі акуратна і арганізавана згуляе мазырская абарона. Калі некаторыя хваробы кшталту адкрыцця свабодных зон на флангах падчас атак не будуць вылекаваныя, то яны могуць стаць фатальнымі для «Славіі». Таксама будзе цікава паглядзець, наколькі абаронцы «Граніту» змогуць справіцца з масіраванай аблогай сваіх варот, якую павінны арганізаваць гаспадары поля. Не сакрэт, што дома «Славія» гуляе ў атакуючы і прывабны футбол.

 

Таксама ў такой гульні ключавым момантам, па логіцы, будзе і рэалізацыя мазырскай дружынай сваіх момантаў, якія сапраўды будуць. Не падаецца, што мы ўбачым бліскучы і феерычны футбол: ужо занадта высокія стаўкі. А ў такой гульні ўсё можа вырашыць адзін дакладны ўдар. Улічваючы трываласць абароны гасцей, магчымасцяў для ўзяцця варот у гульцаў «Славіі» будзе не самая вялікая колькасць. І менавіта таму важна будзе ў патрэбны момант адправіць мяч у сетку, што пакуль, будзем шчырымі, не заўсёды атрымоўваецца ў мазырскіх майстраў скуранога мяча.

 

Такім чынам, у нядзелю «Славіі» трэба будзе прайсці даволі адказнае выпрабаванне, ад якога шмат у чым будзе залежыць далейшая барацьба за выхад у элітны дывізіён. Камандзе патрэбна падтрымка! Усе на стадыён!