З Новым 2015 годам!

Катэгорыя: 

Андрэй Васілец:

- Гэты год быў для ўсіх нас вельмі важным. Мы выбралі свой шлях развіцця. Запрасілі Юрыя Іосіфавіча Пунтуса, вярнулі ў каманду мазырчукоў. Хлопцы паверылі, прыйшлі, і з ходу атрымаўся добры вынік. Мы паставілі перад сабой задачу, сабралі калектыў і зрабілі тое, што задумалі. У нас ёсць план развіцця, па якім мы рухаемся, і людзі, з якімі мы ідзем гэтай дарогай. І мы не адмовімся ад гэтага шляху развіцця, гэта пацвердзіў і галоўны трэнер.

І наступны год, магчыма, падорыць нам шмат сюрпрызаў у футбольным плане. У нас, дзякуй Богу, усё ўжо больш-менш добра. Разлічыліся практычна па ўсіх запазычанасцях - засталося зусім трошкі. Ужо зазіраем у новы год. Разам з трэнерамі і гульцамі ствараем каманду, накіраваную на рашэнне самых высокіх задач. У нас амбіцыйныя планы. А ў нашых заўзятараў ёсць выдатная магчымасць убачыць усё з самага пачатку - як у Мазыры фармуецца новая каманда, якая будуецца на далёкую перспектыву з прыцэлам на высокія задачы. Яны могуць быць сведкамі ўсяго працэсу - самай камплектацыі гэтай каманды, таго, што атрымлівалася, што не атрымлівалася, перападаў у гульні і іншых момантаў. Прайсці разам з ёй шлях ад пачатку да самага вялікага поспеху. Калі мы будзем разам з заўзятарамі, мы можам дабіцца многага - у гэтым я ўпэўнены. Каманда і заўзятары - гэта фактычныя адзінае цэлае. І ад таго, як мы адзін аднаго падтрымліваем: заўзятары нас на трыбунах, а мы добрай гульнёй на футбольным полі, залежыць агульны поспех.

Таму хочацца ўсім пазычыць здароўя, дабрабыту, душэўнага спакою і добрага настрою. Прыходзіць у любое надвор’е, падтрымліваць каманду пры любых абставінах, і тады не за гарамі поспехі, якія мы ўсе чакаем. Увогуле, усіх з Новым годам, з новым шчасцем! Чакаем усіх на трыбунах і спадзяемся, што мазырчукі будуць ганарыцца сваёй камандай. Мы гэтага вельмі хочам.

 

Міхаіл Марціновіч:

- Хачу пазычыць, каб у Новым годзе ажыццявіліся ўсе вашы планы. Каб кожнае пачынанне сканчалася поспехам, а расчараванняў было як мага менш, ці ўвогуле не было. Здароўя ўсім моцнага абавязкова. І, вядома ж, каб ваша падтрымка каманды была такой жа добрай, як і вынікі гульні!

 

Юрый Пунтус:

- Па-першае, хачу падзякаваць усім заўзятарам, якія за нас перажывалі, верылі ў наш поспех, жадалі яго. Хачу, каб у наступным годзе ў шэрагах нашых заўзятараў адбыўся колькасны і якасны рост. Усім заўзятарам і іх сем’ям хачу пазычыць, самае галоўнае, здароўя, удачы, і каб іх жыццё складалася весела і лёгка. Каб у іх заўсёды было жаданне і час прыходзіць на стадыён і ўдзельнічаць у гэтым футбольным свяце.

 

Ігар Слесарчук:

- Далучаюся да ўсіх ўжо сказаным слоў! Усім моцнага здароўя і ўсяго добрага ў новым 2015 годзе! Смела ідзіце да пастаўленых мэтаў, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. І прыходзьце на стадыён, каб падтрымаць нашу каманду. Хай ва ўсіх усё атрымаецца ў Новым годзе!

 

Увесь калектыў футбольнага клуба «Славія» далучаецца да сказаных слоў і зычыць ўсім заўзятарам і аматарам футбола толькі добрых навін і пераможных вынікаў у 2015 годзе! Хай Дзед Мароз прынясе вам выключна радасны і пазітыўны год!