Скончыўся Калядны турнір, які прайшоў у гэтым годзе ў даволі сур'ёзнай барацьбе каманд пры нязменнай сяброўскай атмасферы. Па выніках спаборніцтва каманды размясціліся ў турнірнай табліцы наступным чынам:
1. Гомельчыгунтранс
2. МНПЗ-1
3. АРЗ
4. Пандора
5. МНС
6. МНПЗ-2
7. Славія-95
8. Спарта
Такім чынам, прыз імя Станіслава Караткевіча паехаў у Гомель, з чым мы і віншуем дружыну з берагоў Сожа.
Лепшым гульцам быў прызнаны Андрэй Варанкоў з Гомельчыгунтранс, які забіў 13 мячоў. Столькі ж забіў нападаючы каманды АРЗ Іван Ляцецкі, якому дастаўся прыз як лепшамуа бамбардзіру турніру. У намінацыі «лепшы галкіпер» перамог Алег Дубавец, які прадстаўляе першую каманду МНПЗ, а лепшых абаронцаў апынулася аж трое: Андрэй і Сяргей Дзюба, а таксама Сяргей Чуб. Прыз жа глядацкіх сімпатый атрымаў Дзмітрый Савіцкі з Гомельчыгунтранса.
Віншуем усіх пераможцаў, а таксама выказваем падзяку ўсім удзельнікам, арганізатарам і гледачам Каляднага турніра 2013!