З днём народзінаў, абодва Дзімы і Саша!

Катэгорыя: 

Сёння Дзень народзінаў у нашага нападаючага - Дзмітрыя Германа! А таксама ўчора гэтае выдатнае свята адзначылі адразу два гульцы «Славіі» - абаронца Дзмітрый Харытончык і паўабаронца Аляксандр Кобец!

 

Ад імя ўсяго калектыву футбольнага клуба «Славія» віншуем хлопцаў і жадаем ім поспехаў на ўсіх франтах. Хай на полі, як і ў жыцці, будзе пабольш момантаў для радасці! І кожнаму з іх мы дорым невялікі творчы падарунак.

 

Дзмітрыю Герману:

 

Хто самы спрытны ў штрафной,

Хто абаронцам з’есь усе нервы?

З прычоскай моднаю сваёй

Наш хуткі форвард - Дзіма Герман!

 

 

Аляксандру Кобецу:

 

Ён на пазіцыі любой

На сваім флангу цуды робіць.

Так добры прыклад дае свой

Універсальны Саша Кобец!

 

 

Дзмітрыю Харытончыку:

 

Як вораг пойдзе праз яго,

Дык там сваё атакі й скончыць

Не дась яму забіць нагод

Надзейны Дзіма Харытончык!