Новости

17/06/2014
Гомельчыгунтранс

Сёння адбылося лёсаванне 1\16 фіналу Кубка Беларусі. Па ягоных выніках мазырская "Славія" згуляе супраць Гомельчыгунтранса. Матч адбудзецца ў Гомелі 26 ліпеня.

 

Вось поўны спіс матчаў 1/16 фіналу:

 

13/06/2014
Славія - Граніт

Гульня за шэсць ачкоў - па-іншаму ніяк не скажаш. Нядзельнае супрацьстаянне «Славіі» і «Граніту» пагражае абярнуцца поўнай барацьбы і запалу гульні. Зазірнуўшы ў табліцу, мы ўбачым, што мікашэвіцкую і мазырскую каманды раздзяляе ўсяго два ачкі. І калі «Граніт» вырваўся на другі радок турнірнай табліцы пасля хатняй перамогі над «Гарадзеяй», то дружына з берагоў Прыпяці не змагла здабыць такія важныя ачкі ў Слоніме, бязвольна прайграўшы аўтсайдэру з лікам 1:2.

 

13/06/2014
З Днём народзінаў!

Сёння Дзень народзінаў у нашага нападаючага - Дзмітрыя Германа! А таксама ўчора гэтае выдатнае свята адзначылі адразу два гульцы «Славіі» - абаронца Дзмітрый Харытончык і паўабаронца Аляксандр Кобец!

 

Ад імя ўсяго калектыву футбольнага клуба «Славія» віншуем хлопцаў і жадаем ім поспехаў на ўсіх франтах. Хай на полі, як і ў жыцці, будзе пабольш момантаў для радасці! І кожнаму з іх мы дорым невялікі творчы падарунак.

 

Дзмітрыю Герману:

 

Хто самы спрытны ў штрафной,

Хто абаронцам з’есь усе нервы?

12/06/2014

Паважаныя заўзятары!

 

Мы хочам паведаміць вам, што сустрэча ФК «Славія» з заўзятарамі, якая павінна была адбыцца ў чацвер у 19.30, ПЕРАНОСІЦЦА на нявызначаны тэрмін. Прыносім вам свае найглыбейшыя прабачэнні. Як толькі стане вядомай дата, калі адбудзецца чарговая сустрэча з заўзятарамі, мы неадкладна дамо вам пра гэта ведаць.

 

Дзякуй вам за вашу падтрымку!

06/06/2014
Слонім

У суботу, 7 чэрвеня, мазырскай «Славіі» трэба будзе на выездзе згуляць супраць футбольнага клуба «Слонім». У чарговы раз лідэр чэмпіянату адправіцца ў госці да аднаго з аўтсайдэраў. Нагадаем, што 31 траўня каманда з берагоў Прыпяці на хатнім стадыёне «Юнацтва» абыграла менскую «Зорку-БДУ» з лікам 4:3.

 

30/05/2014
Студэнт

У апошні дзень вясны мазырская «Славія» на сваім полі прымае гасцей з Мінска - «Зорку -БДУ». Пасля нечаканай гасцявой паразы ад пінскай «Хвалі» мазырчукі пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб рэабілітавацца. Тым больш, што палескі глядач будзе чакаць толькі перамогі, бо менавіта такі вынік дае шанец на вяртанне лідыруючых пазіцый у турнірнай табліцы, якія пахіснуліся пасля візіту ў горад над Пінай.

 

29/05/2014
Зорка

У суботу, 31 мая, мазырская "Славія" сустрэнеца з менскай "Зоркай-БДУ". Пачатак гульні ў 17.00. Глядзіце наша перадматчавае відэа (зараней просім прабачэння за некаторыя касякі ў ім) і збірайцеся на стадыён!

 

ФК "Славія" - ФК "Зорка-БДУ", preview from Slavia Mazyr on Vimeo.

26/05/2014
"Хваля" - "Славія"

Сёмы тур адзначыцца супрацьстаяннем прадстаўнікоў дзвюх палярных канцоў турнірнай табліцы: мазырская «Славія» ў якасці лідэра першай лігі паедзе ў госці да пінскай «Хвалі». Аднак тыя, хто думае, што вынік сустрэчы вядомы загадзя, глыбока памыляюцца. Так, у мазырчукоў у гэтым сезоне ўжо здарыўся адзін выезд да няўступлівага суперніка, які скончыўся, скажам так, не вельмі ўдала для падапечных Юрыя Пунтуса. Таму і ў нядзелю мазырскай дружыне не будзе лёгка.

 

21/05/2014
Вынікі 2013

Пакуль вы рыхтуецеся ехаць на выезд у Пінск у гэтую нядзелю, каб падтрымаць нашую каманду, мы прапануем вам яшчэ раз узгадаць, што адбывалася ў мінулым годзе. Сезон 2013 апынуўся, мякка кажучы, не вельмі ўдалым для "Славіі". Шмат прапускалі, мала забівалі, выляцелі, у рэшце рэшт. Аднак нават негатыўны вопыт - гэта вопыт. Нашы ўзлёты і падзенні ў 2013 - у клёвай інфаграфіцы, якую нам ласкава намалявала не менш клёвая Паліна Бальцэвіч, за што ёй вялікі дзякуй.

 

09/05/2014
Славія - Віцебск

Ужо ў трэці раз у гэтым сезоне - гэта ўсяго-та за пяць тураў (!), чарговая сустрэча «Славіі» апынаецца цэнтральным матчам тура. Пасля двух удалых гульняў супраць «Рэчыцы-2014» і Гарадзеі падначаленым Юрыя Пунтуса трэба будзе пазмагацца з яшчэ адным прэтэндэнтам на першыя месцы ў табліцы - Віцебскам.

 

09/05/2014
Slavia-Gorodeya (Preview)

У сераду, 7 траўня, у 17.30 у Гарадзеі адбудзецца цэнтральны матч 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе. На невялікім стадыёне ў гарадскім пасёлку сыдуцца два прэтэндэнта на павышэнне ў класе - у госці да «цукровых» завітае мазырская «Славія». Палеская дружына адпраўляецца на выезд у добрым настроі, бо толькі пару дзён таму мазырукамі на хатнім полі былі абыграны рэчыцкія суседзі. А вось у Гарадзеі справы не такія добрыя, як ім, напэўна, хацелася б. Увогуле, чакаецца знатная сеча!

 

05/05/2014
Арам

У суботнім выязным матчы супраць Гомельчыгунтранса ў адным з гульнявых эпізодаў атрымаў траўму цэнтральны абаронца нашай каманды Арам Абд Аль-Маджыд. Сёння адзін з асноўных дэфаў мазырчукоў пракаментаваў сваё самаадчуванне:

 

«Зараз адчуваю сябе, шчыра кажучы, не вельмі. На нагу стаць не магу, таму рухаюся пакуль толькі на мыліцах. Мне ўжо зрабілі здымак: дзякуй Богу, пералому няма, аднак нага ацякла.

 

27/04/2014
Гомельчыгунтранс

26 красавіка ў 17.00 на стадыёне СДЮШАР-8 горада Гомеля «Славія» згуляе супраць мясцовых чыгуначнікаў.У другім туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі нас чакае свайго роду дэрбі - мазырчукі адправяцца ў госці да каманды з якія цяжкай для вымаўлення назвай Гомельчыгунтранс, якая, да таго ж, з'яўляецца дэбютантам першай лігі.

 

17/04/2014
Славія - Смалявічы-СТІ

17 красавіка 2014 года на стадыёне «Юнацтва» мазырская «Славія» ў першым афіцыйным матчы сезону прыме «Смалявічы-СТІ». Гэта будзе таксама першай афіцыйнай сустрэчай Юрыя Пунтуса ў якасці кіраўніка палескай дружыны.

 

Глядзіце відэа preview да сезону 2014, верце ў каманду! І да сустрэчы на ​​трыбунах!

 

16/04/2014
Дзяніс Лапцеў

Паважаныя заўзятары і аматары футбола!

 

Перад пачаткам сезону, па ўжо існуючай традыцыі мы даем ўсім мазырчукам магчымасць асабіста сустрэцца з галоўнымі дзеючымі асобамі з трэнерскага штаба і кіраўніцтва нашага футбольнага клуба «Славія».

 

13/04/2014
Славія - Хімік

«Я счастливый, как никто! Я счастливый лет уж сто! Я счастливый, я не вру! Так счастливым и уйду!» - пранізліва крычыць з пісклявых дынамікаў мабільнага тэлефона Рыгор Лепс. Гэты самы тэлефон знаходзіцца ў руках у шасцігадовага хлапчука, які прыйшоў на футбол разам з бацькам. Не самы лепшы трэк для пачатку футбольнага матчу, але галоўнае, што малому весела. Хоць стадыён “ЖБІК” не вельмі вясёлае месца, шчыра кажучы.

 

10/04/2014
Набудзь абанемент Славіі!

Паважаныя заўзятары! Мы хацелі б паведаміць вам, што ў сезоне 2014 футбольны клуб «Славія» падрыхтаваў для вас некалькі прыемных новаўвядзенняў, якія, мы спадзяемся, зробяць падтрымку любімай каманды больш зручнай і цікавай для вас.

 

09/04/2014
Славія - Тосна

08.04.2014, 14.00, стадыён «Цэнтральны» , г. Гомель.

 

«Славія» :

 

1 тайм : Гаеў (Іваненка, 39), Ахраменка, Аль - Маджыд, Грачышка (Шут, 37), Хаміцэвіч, Раеўскі, Паўлавец, Страхановіч, Шыкаўка, Катляроў, Лапцеў.

 

2 тайм : Іваненка, Харытончык, Шут, Канапацкі, Хаміцэвіч, Раеўскі (Радчанка, 70), Страхановіч, Кобец, Слесарчук, Катляроў (Яркоў, 70), Герман.

 

03/04/2014
Пунтус і Аль-Маджыд

2 красавіка мазырская «Славія» у рамках перадсезоннай падрыхтоўкі правяла таварыскую сустрэчу супраць менскага «Тарпеда», якое ў сезоне 2014 пасля доўгага перапынку выступіць у другой лізе чэмпіянату Беларусі.

 

Палешукі цалкам дамінавалі на поле і за ўсю гульню стварылі масу небяспечных момантаў каля варот суперніка, па выніку не пакiнуўшы аўтазаводцам ніякіх шанцаў. Да таго ж варта адзначыць, што каманда выдатна згуляла без замен, вытрымаўшы ўсе 90 хвілін гульні цалкам, пры гэтым паказаўшы даволі актыўны футбол.

 

«Славія» (Мазыр) - «Тарпеда» (Мінск) - 3:1.

20/03/2014
Аляксандр Кобец

«Славія» - «Дынама» Берасце, дубль - 6:1

 

20.03.2014, 16:00.

 

Славія:

 

1 тайм: Гаеў, Грачышка, Аль-Маджыд, Хадаркевіч, Ахраменка, Раеўскі, Страхановіч, Паўлавец, Катляроў, Шыкаўка, Лапцеў.

 

2 тайм: Іваненка (Кажадуб, 75), Хаміцэвіч, Харытончык, Аль-Маджыд, Шут, Радчанка, Кобец, Яркоў, Дадамян, Галяк, Катляроў (Страхановіч, 70).

 

Галы: Лапцеў - 2, Катляроў - 2, Кобец (п), Галяк.

 

Каментар галоўнага трэнера мазырчукоў Юрыя Пунтуса:

 

20/03/2014
Юрый Пунтус

15 сакавіка «Славія» адправілася на чарговы этап перадсезонных збораў у Тамашоўку, што пад Берасцем. Напярэдадні адпраўлення мы пагаварылі з галоўным трэнерам мазырскай каманды, каб высветліць, як рухаецца падрыхтоўка палешукоў да спаборніцтваў у першай лізе.

 

- Ці задаволеныя Вы тым, як ідзе працэс падрыхтоўкі да сезону?

16/03/2014
лёсаванне

Сёння ў Доме футбола адбылося лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі сезона 2014. Па яго выніках каляндар гульняў для «Славіі» выглядае наступным чынам:

 

1 тур: «Славія» - «Смалявічы-СТІ»

 

2 тур: Гомельчыгунтранс - «Славія»

 

3 тур: «Славія» - Рэчыца-2014

 

4 тур: Гарадзея - «Славія»

 

5 тур: «Славія» - Віцебск

 

6 тур: «Славія» - Ліда

 

7 тур: «Хваля» - «Славія»

 

8 тур: «Славія» - «Зорка-БДУ»

 

9 тур: Слонім - «Славія»

 

10/03/2014
8 сакавіка

Увесь мужчынскі калектыў футбольнага клуба "Славія" ад усё душы віншуе ўсіх дзяўчынак і жанчын з надыходзячым міжнародным жаночым днём. Зычым як мага больш усмешак, добрага настрою, а таксама натхнення і лёгкасці ва ўсіх справах. Асобна мы віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія працуюць побач з намі ў "Славіі". Нам вельмі прыемна, што разам з намі адну справу робяць такія класныя жанчыны. Заставайцеся такімі заўжды!

 

Хаця завалам спраў у апошні час,

Ледзь урэшце разабраліся з бюджэтам,

Не можам без увагі кінуць вас

15/04/2014
Кубак Палесся 2014

1 сакавіка - выдатны час для правядзення фан - турніру, асабліва калі задаецца надвор’е. Улічваючы вопыт мінулага года ніхто і здагадвацца не мог, што вясна наступіць нават раней, чым звычайна. Увогуле, у першы дзень вясны мазырскія футбольныя фанаты вырашылі правесці міні-футбольны турнір сярод сяброў, сабраўшы ўсіх на штучным полі стадыёна «Юнацтва».

 

23/02/2014
Адціскайся!

23 лютага - у Дзень абаронцы Айчыны, ФК «Славія» падтрымаў міжнародную эстафету «Адціскайся ці будзь анучай». Сутнасць заключаецца ў тым, каб адціснуцца 30 разоў, выкласці запіс у сеціва і перадаць эстафету тром іншым удзельнікам, якія на працягу 24 гадзін павінны будуць зрабіць тое ж самае ці будуць правамерна названыя «анучамі». Гэтая спартыўная эстафета ўжо на ўсю моц ідзе ў Расіі і Латвіі, а цяпер мы вырашылі даць ёй старт і ў Беларусі! Асобна вялікі дзякуй кажам Аляксею Маладому, які і падаў нам гэтую ідэю.

 

20/02/2014
Славія - Дынама Берасце

«Славія» скончыла свой выступ на першым спаборніцтве ў сезоне 2014, якое насіла таварыскі характар. Падвядзем прамежкавыя вынікі і вылучым самае важнае з таго, што давялося ўбачыць на поле ў выкананні мазырчукоў.

 

1. Юрый Пунтус гатовы ствараць новую гісторыю

18/02/2014
Славія - Гарадзея

Дзень адчыненых дзвярэй

 

10/02/2014
Дзяніс Лапцеў

Дзяніс Лапцеў прыбыў у Мазыр і ўжо правёў трэніроўку ў складзе «Славіі». Пасля няўдалага прагляду ў Казахстане лепшы бамбардзір палешукоў ў мінулым сезоне вярнуўся ў родны край.

 

07/02/2014
трэніроўка "Славіі"

Сёння адбылася першая трэніроўка ФК “Славія” пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса. Занятак праходзіў у спартыўнай зале мазырскай ДЮСШ. Неабходна адзначыць, што акрамя гульцаў дубля, у трэніроўцы прымалі ўдзел хлопцы, якія прыбылі ў стан клуба яшчэ ў аўторак.

 

 

Вось поўны спіс удзельнікаў першага паўнавартаснага занятка ў 2014 годзе:

 

Алег Страхановіч

Уладзімір Гаеў

Старонкі