Сёння Юрый Пунтус прыбыў у Мазыр, дзе афіцыйна аформіў працоўныя адносіны з ФК “Славія”. З гэтага часу Юрый Іосіфавіч - галоўны трэнер нашай каманды. Таксама з ім прыехаў і адзін з яго памочнікаў - Анатоль Вайцэховіч. Другім памочнікам трэнера прызначаны мазырскі спецыяліст Міхаіл Марціновіч.
У 16.00 адбыўся агульны сход супрацоўнікаў і трэнерскага штаба клуба, на якім быў афіцыйна прадстаўлены ўвесь новы трэнерскі склад галоўнай каманды “Славіі”. Усе прысутныя абмеркавалі надзённыя праблемы, а таксама выказалі свае пажаданні па далейшай сумеснай працы.