Сёння мазырская «Славія» правяла аж два матчы ў Гомелі. І абодва скончыліся з пераможным вынікам для нашых хлопцаў.
У першай сустрэчы з лікам 1:0 быў пераможаны ФК «Гомель». Усё вырашыў дакладны ўдар са штрафнога ў выкананні Алега Страхановіча на 82 хвіліне гульні. Ёсць яшчэ порах!
Вось імёны нашых герояў:
Раманюк, Шчагрыковіч, Тарасенка, Грачышка, Слабашэвіч, Ціханоўскі, Шкурко, Катляроў, Герман, Варанкоў (Страхановіч, 46), Лапцеў (Кіслы, 63).







































