У 29 туры "Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2013" мазырская "Славія" адправіцца на ўсход - у госці да магілёўскага "Дняпра" . І калі магілёўцы намагаюцца не патрапіць у стыкавыя матчы па выніках чэмпіянату, то ў дружыны з берагоў Прыпяці засталіся толькі тэарэтычныя шанцы на захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе. Для гэтага падначаленым Юрыя Малеева неабходна перамагаць у астатніх чатырох турах, а таксама чакаць таго, што наваполацкі "Нафтан" ці берасцейскае "Дынама" не набяруць ні воднага ачка да канца сезона.
















