23 лютага - у Дзень абаронцы Айчыны, ФК «Славія» падтрымаў міжнародную эстафету «Адціскайся ці будзь анучай». Сутнасць заключаецца ў тым, каб адціснуцца 30 разоў, выкласці запіс у сеціва і перадаць эстафету тром іншым удзельнікам, якія на працягу 24 гадзін павінны будуць зрабіць тое ж самае ці будуць правамерна названыя «анучамі». Гэтая спартыўная эстафета ўжо на ўсю моц ідзе ў Расіі і Латвіі, а цяпер мы вырашылі даць ёй старт і ў Беларусі! Асобна вялікі дзякуй кажам Аляксею Маладому, які і падаў нам гэтую ідэю.










































